Белы тыдзень - працяг сяброўства з Езусам

19. 06. 2022

12 мая ў нашай парафіі адбылася ўрачыстаць Першай святой Камуніі. 17 хлопчыкаў і 14 дзяўчынак прынялі Цела Езуса Хрыста і запрасілі Яго застацца з імі назаўсёды.

         А мінулыя сем дзён для першакамунійных дзяцей меў назву Белы тыдзень. Кожны дзень у белым убранні юныя вернікі спяшаліся ў  касцёл, каб сведчыць аб вялікай падзеі ў іх жыцці, каб падзякаваць за дар Эўхарыстыі. Яны прыходзілі ў касцёл з просьбамі і падзякамі, удзельнічалі ў набажэнствах, чыталі Божае слова, праслаўлялі Бога прыгожымі песнямі.

         Штодня дзеці атрымлівалі памятныя падарункі: у панядзелак – малітоўнікі, у аўторак – ружанцы, у чацвер – медалікі, у пятніцу – абразікі; у сераду маленькія вернікі прынеслі для асвячэння падарункі, атрыманыя ад родных і блізкіх, у нядзелю, на заканчэнне “белага тыдня”, з рук ксяндза Віктара Захарэўскага кожны атрымаў пасведчанне-памятку аб важнай падзеі ў іх жыцці.

         Адмысловым днём на працягу тыдня стала субота. У гэты дзень дзеці разам з ксяндзом-пробашчам, катэхеткай Марынай Бразевіч і бацькамі здзейснілі пілігрымку ў санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі, дзе паўдзельнічалі ў Свято Імшы, а таксама атрымалі кармэліцкія шкаплеры.

         Белы тыдзень закончыўся. Хочацца верыць, што дзеці праз гэты час па-сапраўднаму палюбілі Бога ўсім сэрцам, што яны прадоўжаць далей жыць з Богам і памнажаць сваю веру.

 

 

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.