Вялікая Пятніца

02. 04. 2021

Вялікая Пятніца з’яўляецца днём, які прыгадвае нам цярпенні, укрыжаванне і смерць Збаўцы. Мы прымаем удзел у цярпеннях Хрыста праз сціслы пост, які з'яўляецца знакам сумеснай смерці з Хрыстом. Гэты дзень з'яўляецца таксама днём смутку, "таму што забралі нам Пана". Праз удзел у літургіі мы вызнаём нашую веру і становімся пад крыжом - мы просім аб літасці і прабачэнні для сябе і для ўсяго свету. Мы глядзім на крыж з любоўю і ўдзячнасцю, бо ў Хрысце адлюстроўваецца любоў Бога Айца.
   Ненакрыты абрусамі алтар нагадвае нам, што ў Касцёле ў гэты дзень няма Эўхарыстыі, нагадвае таксама прыніжэнне Хрыста і здыманне з Яго адзення дзеля нашага ўзвялічвання. Жэст падзення тварам на зямлю азначае нашае прыніжэнне адносна смерці Хрыста, прычынай якой былі нашыя грахі, але таксама азначае смутак і боль Касцёла.
    Крыж быў знакам ганьбы для габрэяў, для нас аднак хрысціян стаў знакам збаўлення. Схіляючыся перад гэтым знакам, мы праслаўляем Пана, які ў крыжы аб’явіў сваю любоў і прабачэнне.
   Чарговым этапам сёння з'яўляецца абрад Святой Камуніі. Літургія вядзе нас ад крыжа да Эўхарыстыі. Імкнецца нам праз гэта паказаць тое, што існуе цесная сувязь паміж ахвярай крыжа і ахвярай алтара – Святая Камунія, якую мы прымаем з дароў кансэкраваных падчас Імшы Вячэры Пана з Вялікага Чацвярга з'яўляецца нашай ежай. З'яўляецца таксама Плёнам, які даспеў на Дрэве Крыжа, на дрэве новага і несмяротнага жыцця. Пасля словаў "Вось Божы Баранак…" святар паказвае нам ужо не дрэва і знак, але сапраўднае Цела Хрыста. Мы прымаем Яго, таму што толькі Ён дае сапраўднае і поўнае жыццё.
   Працэсія да "Божага гробу" гэта апошні акцэнт Літургіі Вялікай Пятніцы. Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца да месца, дзе на малітве можна знаходзіцца пры Пану, які "праз крыж і змёртвыхпаўстанне прынёс супакой усяму свету". На Пасхальную Вігілію мы прынясем свечкі, каб Вялікая Ноч бліснула святлом новай надзеі, як святло свечкі запаленнае ў цемры.
    На працягу ўсяго часу Вялікай Пятніцы ўсіх хрысціян, акрамя дзяцей да 14 гадоў жыцця і хворых людзей, абавязвае сціслы пост: гэта значыць два разы з’есці лёгка і адзін да сыта, а таксама ўстрыманне ад  мяса.

Адарацыя праходзіць 02.04.21г. у касцёле Св. Юрыя з 09:00 да 21:00 згодна раскладу

Крыжовая дарога, якую правядуць маці парафіі ў малітве за сваіх дзяцей, адбудзецца ў 18:00

19:00 - Набажэнства Вялікай Пятніцы.

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.