У Евангеллі ад Лукі распавядаецца, як Арханёл Габрыэль быў пасланы Богам абвясціць Марыі, Панне, заручанай з Іосіфам, што ёй трэба будзе зачаць ад Духа Святога і нарадзіць немаўля Езуса, які стане Месіяй і назавецца Сынам Божым. Збянтэжаная прывітаннем анёла Марыя затым запэўнілася ў праўдзівасці яго абяцання і выказала сваю веру словамі: «Хай будзе Мне паводле слова твайго».
Пачынаючы па меншай меры з 2 стагоддзя Звеставанне Панне Марыі разглядалася як першы ў хрысціянскай гісторыі акт адкуплення, у якім паслухмянасць Панны Марыі ўраўнаважвае непаслухмянасуць Евы (тлумачэнне Ірынея Ліёнскага). Днём свята было ўсталявана 25 сакавіка, за дзевяць месяцаў да Божага Нараджэння.
З 4 стагоддзя існуе і іншае тлумачэнне гэтай даты: адкупленне сапраўды павінна было пачацца з зачацця Хрыста ў дзень вясновага раўнадзенства, які па традыцыі лічылі днём стварэння свету, і ў месяц смерці і ўваскрасення Хрыстова (Вялікадня). У Сярэднія стагоддзі адлік дзён у годзе нярэдка вялі ад дня Звеставання (у Англіі гэты звычай захоўваўся да 1752).
Першыя малюнкі сцэны Звеставання адносяцца да 5 стагоддзя, і пасля Дабравешчанне становіцца ўпадабаным сюжэтам у хрысціянскім мастацтве і сталай тэмай візантыйскіх абразоў, сярэднявечнай скульптуры і рэнесанснага жывапісу.
Дабравешчанне выпадае альбо на дні Вялікага посту, альбо на тыдзень велікодных імпрэз (Вялікі Тыдзень). У залежнасці ад гэтага свята кожны раз мае адмысловую літургію. Калі Звеставанне прыходзіцца на пост, то пост дзеля яго саслабляецца.
Назва свята «Звеставанне Найсвяцейшай Багародзіцы», якое ўсталявалася ў сярэднія стагоддзі як на Усходзе, так і на Захадзе, параўнальна пазнейшая. Каталіцкая Царква пасля 2-га Ватыканскага сабору вярнула яму больш раннюю назву — Звеставанне Пана.
Свята Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі прыпамінае нам дзве вялікія праўды: таямніцу Уцелаўлення Божага слова і прывілей Мацярынства Найсвяцейшай Багародзіцы. Паводле народных паданняў, у гэты дзень нават птушкі гнёздаў не ўюць. Таксама ў гэтую ўрачыстасць ёсць добрая традыцыя бласлаўлення цяжарных жанчын і іх яшчэ ненароджаных дзетак.
Паважаныя браты і сёстры!
Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.
Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.
Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.
У закрыстыі таксама можна:
У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.