Крыжовы шлях - дарога ў вечнасць

21. 02. 2023

Крыжовая Дарога – гэта набажэнства Вялікага посту, якое носіць адарацыйны характар. Яна сімвалічна ўзгадвае дарогу Езуса Хрыста на смерць. Вернікі збіраюцца кожную пятніцу Вялікага посту ў святыні і, трымаючы ў руках крыжы, абыходзяць чатырнаццаць “стацый”, якія нагадваюць асноўныя моманты пакуты Хрыста. Падчас набажэнства вернікі разважаюць над крыжовымі цярпеннямі Хрыста і праслаўляюць Яго за збаўленне чалавецтва.
Крыжовая Дарога – гэта дарога цярпення, роздуму, пакуты; дарога, якая патрабуе пэўнага часу, якога так нам не хапае… Дарога вельмi жудасная, страшная, бо мы разам з Хрыстом абыходзiм Яго боль i муку…
Сучаснаму чалавеку цяжка ўявiць, як гэта — несцi свой крыж на гару, дзе ён памрэ, праз тоўпы народу, якiя асуджаюць, здзекуюцца, нават плююць. Сёння і мы нясём крыжы нашых грахоў, праблем, сумненняў. Але гэта нашы грахi… А Хрыстос узяў чужы крыж і панёс яго дзеля збаўлення чалавецтва…
14.02.2024г. адбудзецца першая Крыжовая Дарога. А ты будзеш прысутнічаць? Пойдзеш разам з Хрыстом? Будзеш чуць стук Яго сэрца?..

 

КРЫЖОВЫ ШЛЯХ

НАШАГА ЗБАЎЦЫ ЕЗУСА ХРЫСТА

     Разам з Марыяй, Маці Балеснай, мы пройдзем, о Езу, гэты шлях Крыжовы, які прайшоў Ты, каб здабыць для нас адкупленне на Кальварыі. Пакорна просім Цябе: учыні, каб разважанне над галоўнымі таямніцамі Тваіх пакутаў напоўніла нашыя сэрцы жалем за грахі і ўдзячнасцю за тваю любоў да нас.

Стацыя I
Езус асуджаны на смерць

Кс.:  Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Пілат, баючыся страціць сваё становішча, асудзіў невінаватага на смерць.

     Асудзіў саму Праўду...Спакуса нашага часу: адрачыся ад Хрыста дзеля «жыццёвай перспектывы», дзеля таго, каб аблегчыць сабе жыццё...

Езу міласэрны! Дай нам сілы не здраджваць Табе і Тваёй навуцы любові да Бога і бліжняга. Не дазволь, каб мы, імкнучыся аблегчыць сабе жыццё, асуджалі на смерць людзей, якіх Ты паклікаў да жыцця. Нягледзячы на тое, жыве гэты чалавек на свеце, альбо ягонае сэрца яшчэ толькі пачало біцца ва ўлонні маці. Дапамажы нам заўсёды памятаць, што чалавек - стварэнне Божае і замах на ягонае жыццё - цяжкі грэх.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, за нас заступіся!

К.:   Зжалься над намі, Божа!
Усе: Зжалься над намі!

Стацыя II

Езус прымае крыж

 

Кс.:  Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Крыж нельга абмінуць. Бунт альбо прыняцце? Толькі прыняцце слушнае...

     Калі новае жыццё з'яўляецца на свет - гэта заўсёды новы клопат для бацькоў. Езу цярплівы! Дапамажы, каб мы заўсёды з ахвотай і радасцю прымалі гэты клопат, цярпелі ўсе цяжкасці і нягоды дзеля сваіх дзяцей. Каб з любоўю неслі свой крыж у імя дзяцей, памятаючы пра Тваю бязмежную любоў да іншых на Тваім Крыжовым шляху

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, за нас заступіся!  

К.:   Зжалься над намі, Божа!
Усе: Зжалься над намі!

Стацыя III

Езус першы раз падае

 

Кс.:  Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!


Упадак - чалавечая справа; застацца ва ўпадку - нікчэмная...

     Езу, мы так шмат спатыкаемся на сваім жыццёвым шляху! Мы так лёгка заўважаем падзенене бліжняга і часта пасміхаемся з таго падзення... Езу наймілейшы! Дапамажы нам любіць і падтрымліваць сваіх бліжніх у кожным іхнім падзенні. А калі тое падзенне звязана з зачаццем новага жыцця, дапамажы нам заўсёды памятаць, што чалавек створаны на Тваё, о Пане, падабенства.


Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, за нас заступіся!  

К.:   Зжалься над намі, Божа!
Усе: Зжалься над намі!

Стацыя IV
Езус сустракае Маці Балесную

Кс.:  Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!


Верная Маці...Цябе можна сустрэць на ўсіх сцежках пакуты...

     Маці Балесная! Дапамажы нам так, як Ты, заўсёды згаджацца з Божай воляй. Ты была паслухмянаю гэтай волі, калі з любоўю дала жыццё свайму Сыну, Ты згадзілася з гэтай воляй, калі Твой Сын ахвяраваў сваё жыццё за грэшны свет, за кожнага з нас. Няхай жа кожная маці наследуе Тваю бязмежную любоў і пакору. Няхай кожная маці з любоўю нараджае на свет сваё дзіця і з пакорай ахвяроўвае яго Богу. Так, як гэта зрабіла Ты

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, за нас заступіся!  

К.:   Зжалься над намі, Божа!
Усе: Зжалься над намі!

Стацыя V
Дапамога Сымона Кірынэйца

Кс.:  Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!


Шчаслівы, хто дапаможа несці крыж Хрысту...

     Езу, нам часта здаецца, што менавіта наш крыж самы цяжкі. Мы так часта забываем, што Бог не ўскладае на плечы чалавека непасільнага цяжару. Дапамажы нам навучыцца не корпацца толькі ў сваіх бедах і болях, але бачыць і чужы боль. Учыні так, каб мы заўсёды былі гатовыя прыйсці на дапамогу тым, хто гадуе дзяцей альбо чакае нараджэння дзіцяці.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, за нас заступіся!  

К.:   Зжалься над намі, Божа!
Усе: Зжалься над намі!

Стацыя VI
Паслуга Веранікі

Кс.:  Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!


Бог шчодра ўзнагароджвае сапраўдную і шчырую любоў...

     Езу, нам часта так цяжка адважна выказаць сваю любоў да таго, з каго людзі пасміхаюцца, каго асуджаюць. Калі б мы не марудзілі з праявай сваёй любові, то, можа, асцераглі б кагосьці ад граху і збераглі тым самым чыёсьці жыццё. Дапамажы нам, Езу, адважна любіць кожнага чалавека: і таго, хто дае жыццё іншаму, і таго, хто павінен з'явіцца на свет.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, за нас заступіся!  

К.:   Зжалься над намі, Божа!
Усе: Зжалься над намі!

Стацыя VII
Езус другі раз падае

Кс.:  Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!


Цяжар крыжа бывае вялікі. Часам ён здаецца непасільным...

     А мы часта падаем нават не ад цяжару крыжа, але таму, што хочам скінуць яго з плячэй, аблегчыць свой шлях. Мы часта парушаем Божыя запаведзі, шукаем лёгкага жыцця і імкнемся вызваліцца ад сваіх абавязкаў, часам - ад сваіх жа дзяцей, асуджаючы іх на пакутлівую смерць. Езу! Дапамажы нам не падаць ажно так нізка. Дапамажы нам заўсёды памятаць, што вызваліцца ад клопату аб сваім дзіцяці - гэта парваць сувязь з Табой, Крыніцай дабра, любові і справядлівасці.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, за нас заступіся!  

К.:   Зжалься над намі, Божа!
Усе: Зжалься над намі!

Стацыя VIII
Плач ерузалемскіх жанчын

Кс.:  Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!


Менш трэба аплакваць паразы справядлівых, больш - пераможны і радасны грэх...

     На жанчыне ляжыць адказнасць за будучыню дзяцей, але гэтак часта матчыны грахі цяжкім каменем прывальваюць дзяцей да зямлі! Езу, Твая любоў прызначана для кожнага чалавека, але часта яе,Тваю любоў, адбіраюць у тых, каму не дазваляюць нарадзіцца на свет. Дай жа тым, хто ўчыніў гэткае зло, ласку шчырага пакаяння, а іх, нявінных і бязгрэшных дзетак, чыё жыццё знішчылі грэшныя людзі, ахіні сваёй любоўю ў вечнасці.

 Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, за нас заступіся!  

К.:   Зжалься над намі, Божа!
Усе: Зжалься над намі!

Стацыя IX
Езус трэці раз падае

Кс.:  Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!


Езус Хрыстус вучыць людзей пакоры...

     Нам так хочацца быць дужымі, моцнымі, смелымі! Мы часта хаваем свае слабасці нават ад саміх сябе. Любым коштам мы імкнемся апраўдаць нашы найгоршыя ўчынкі і тым самым супакоіць сваё сумленне. Езу, калі надыдзе спакуса злога ўчынку, дазволь мне прыгадаць, колькі маіх даўніх грахоў прынеслі Табе боль. Спыні мяне тады, Езу, калі я захачу ўчыніць смяротны грэх - забіць сваё бездапаможнае, ні ў чым непавіннае дзіця, альбо намовіць да гэткага граху кагосьці са сваіх бліжніх.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, за нас заступіся!  

К.:   Зжалься над намі, Божа!
Усе: Зжалься над намі!

Стацыя X
З Езуса шаты здзіраюць

Кс.:  Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!


Бог церпіць за бессаромнасць...

     Натуральная сарамлівасць - ахова жаночай годнасці. Калі ж сорам адступае - надыходзіць упадак... Менавіта бессаромнасць часта штурхае нас на цяжкія грахі, і мы апускаемся ўсё ніжэй і ніжэй у балота граху. Езу, дапамажы нам не губляць наш сорам. Няхай ён служыць для абароны жыцця людзей і будзе прыкладам для іншых. Дапамажы нам заўсёды шанаваць годнасць кожнага чалавека.

 Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, за нас заступіся!  

К.:   Зжалься над намі, Божа!
Усе: Зжалься над намі!

Стацыя XI
Укрыжаванне

Кс.:  Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!


Нарадзіўся ў стайні... Памірае на крыжы... Вось вырак любові...

     Укрыжаваная любоў... Колькі яе на свеце! Як часам жорстка мы абыходзімся з тымі, каго раней любілі. Якія ж скупыя мы бываем на сапраўдную любоў! Як часта людзі ўкрыжоўваюць тых, хто быў зачаты ў любові, і каго мы знішчаем узамен на «спакойнае» жыццё, выгады, дабрабыт! Людзі раскрыжоўваюць тысячы і тысячы пладоў сваёй любові, не дазволіўшы ім пабачыць наш свет. Хто памятае тады, што чалавенк не мае права распараджацца жыццём іншага? Езу, дазволь мне заўсёды памятаць, што толькі Ты даеш жыццё людзям і толькі Ты маеш права забраць яго.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, за нас заступіся!  

К.:   Зжалься над намі, Божа!
Усе: Зжалься над намі!

Стацыя XII
Езус памірае на крыжы

Кс.:  Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!


З крыжа плыве Кроў і вада... Наша жыццё... Вялікае пераўтварэнне!..

     Смерць Езуса прынесла чалавецтву збаўленне. Але хто ведае, што нясе свету смерць кожнага бязвінна забітага дзіцяці?! Хто ведае, ці не забіваем мы найлепшых? Гэта ведае толькі Пан Бог. Магчыма, што некалі, ужо ў вечнасці даведаемся гэта і мы... Езу! Міласэрнасці!..

 Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, за нас заступіся!  

К.:   Зжалься над намі, Божа!
Усе: Зжалься над намі!

Стацыя XIII
Езуса здымаюць з крыжа

Кс.:  Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!


Маці верная, маліся за ўсіх нас - жывых і памерлых...

     Маці балесная! Ты схілілася над целам свайго Сына, каб аплакаць Яго смерць. А колькі мацярок, аддаючы сваіх дзяцей на смерць, нават не плача па іх! Многія нават не раскайваюцца ва ўчыненым, не просяць у Бога літасці. Ты любіш усіх сваіх дзяцей. Маліся ж за нявінна забітых, знішчаных, выкінутых на сметнікі. Маліся і за тых, хто здольны гэткае ўчыніць.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, за нас заступіся!  

К.:   Зжалься над намі, Божа!
Усе: Зжалься над намі!

Стацыя ХIV
Езуса кладуць у грабніцу

Кс.:  Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!


Гроб Хрыста - задатак жыцця. Хто звязаў з ім свой лёс - не памрэ ніколі...

     Добры Езу! Дзякуй Табе за дар уваскрашэння. Дазволь нам духоўна ўваскрасаць пасля нашых падзенняў. Дапамагай нам пасля кожнага ўпадку прыходзіць да Цябе з пакаяннем і толькі ў Табе шукаць супакаення. Дапамажы нам рабіцца лепшымі і цаніць як найвялікшы дар жыццё кожнага чалавека. Дапамажы нам любіць тых, каго Ты нам даручаеш. Будзь літасцівы да нас, Пане, у хвіліну справядлівага гневу Твайго.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, за нас заступіся!  

К.:   Зжалься над намі, Божа!
Усе: Зжалься над намі!

Молімся.

     Усемагутны, вечны Божа, па тваёй волі наш Збаўца Езус Хрыстус прыняў людское цела і прыняў смерць на крыжы. Ласкава ўчыні, каб мы вучыліся ў Яго цярплівасці і заслужылі ўдзел у змёртвыхпаўстанні. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

 

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.