11 сакавіка - 32 гады, як біскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў вернутую святыню вернікам у Варнянах

10. 03. 2022

Прыкладна з канца 1948 года Варнянскі касцёл быў зачынены. Будынак паступова разбураўся і такі паўразбураны ён прастаяў да сярэдзіны 80-х гадоў. У 80-х гадах сіламі мясцовага калгаса і пры падтрымцы дзяржавы пачаліся работы па рэстаўрацыі касцёла пад клуб, закончыліся гэтыя работы ў кастрычніку 1982 года. З гэтага часу будынак касцёла пачаў функцыянаваць як дом культуры. І толькі ў 1990 годзе, дзякуючы намаганням і малітвам вернікаў, касцёл быў вернуты парафіянам. 11 сакавіка спаўняецца 32 гады як біскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў вернутую святыню вернікам.

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.