Папа падчас Анёл Панскі: ва Украіне цякуць рэкі крыві і слёз

08. 03. 2022

Падчас нядзельнай малітвы Анёл Панскі, якая 6 сакавіка 2022 года прайшла ў Ватыкане, Францішак скіраваў заклік у сувязі з драматычнай сітуацыяй ва Украіне.

“Дарагія браты і сёстры, ва Украіне цякуць рэкі крыві і слёз. Гэта не проста ваенная аперацыя, а вайна, якая сее смерць, разбурэнне і беднасць. Ахвяр становіцца ўсё больш, як і людзей, якія ўцякаюць, асабліва маці і дзяцей. У гэтай шматпакутнай краіне кожную гадзіну драматычным чынам узрастае патрэба ў гуманітарнай дапамозе.

Скіроўваю мой настойлівы заклік, каб былі па-сапраўднаму забяспечаны гуманітарныя калідоры і быў гарантаваны і спрошчаны доступ да дапамогі на абложаных тэрыторыях, каб аказваць жыццёва неабходную дапамогу нашым братам і сёстрам, прыгнечаным бомбамі і страхам.

Дзякую ўсім, хто прымае бежанцаў. Асаблівым чынам прашу, каб спыніўся ўзброены наступ і ўзялі верх перамовы і здаровы розум. А таксама, каб зноў паважалася міжнароднае права! Я хацеў бы падзякаваць таксама журналістам, якія рызыкуюць жыццём дзеля таго, каб забяспечваць інфармацыяй: дзякуй, браты і сёстры, за гэта ваша служэнне – служэнне, якое дазваляе нам быць блізкімі да трагедыі гэтага народу і дазваляе ацаніць бесчалавечнасць вайны. Дзякую, браты і сёстры”, - сказаў Папа, заклікаючы прысутных разам маліцца да Багародзіцы, Уладаркі Украіны.

Францішак падкрэсліў, што Святы Пасад гатовы зрабіць усё магчымае, каб служыць міру, а таксама распавёў, што ў гэтыя дні ва Украіну адправіліся два кардыналы, каб служыць і дапамагаць: кардынал Конрад Краеўскі, Апостальскі элемазінарый, і кардынал Майкл Чэрны, прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. “Гэта прысутнасць двух кардыналаў там – гэта прысутнасць не толькі Папы, але ўсяго хрысціянскага народа, які хоча быць блізкім і сказаць: “Вайна – гэта шаленства! Спыніцеся, калі ласка! Паглядзіце на гэту жорсткасць!”, - сказаў Папа.

 

 

grodnensis.by

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.