Цудадзейныя абразы Маці Божай пакінулі нашу святыню, але Багародзіца засталася з намі, засталася з кожным з нас

19. 02. 2022

З 12 лютага на працягу тыдня кожны жадаючы мог наведаць касцёл Святога Юрыя ў аг.Варняны, каб ушанаваць Маці Божую з санктуарыяў нашай краіны ў цудадзейных абразах. Людзі ішлі да Нябеснай Маці і перад Яе выявамі выказвалі падзяку, прасілі аб дапамозе, апецы, парадзе ў цяжкіх справах. А Яна, як любячая Маці, слухала кожнага…

         19 лютага а 13-й гадзіне ў парафіяльнай святыні адбылася развітальная Імша перад абразамі, якую ўзначаліў госць з Мінска айцец Язафат Кунцэвіч ОFM. Звяртаючыся да вернікаў, святар нагадаў пра важнасць прысутнасці Маці Божай у нашым жыцці і Яе апецы, звярнуў увагу, што “Езус Хрыстус з намі жыве заўсёды, заўжды з намі ёсць і  Яго любая Маці, праз заступніцтва якой мы атрымліваем цудоўныя ласкі”.

         Напрыканцы Імшы ўсе прысутныя пад кіраўніцтвам пробашча парафіі ксяндза Віктара Захарэўскага памаліліся Літаніяй да Найсвяцейшай Дзевы Марыі і праз заступніцтва Маці Божай звярнуліся да Бога з просьбай аб малітве і падзякамі перад кожным з абразоў.

         Пасля гэтага надышоў час развітання з цудадзейнымі абразамі. Вернікі, члены жывога Ружанца, атрымалі ганаровую магчымасць вынесці са святыні цудоўныя іконы і пранесці іх у працэсіі вакол касцёла, каб яшчэ раз папрасіць Маці Божую апекавацца над нашай зямлёй.

         Цудадзейныя абразы Маці Божай пакінулі нашу святыню, але Багародзіца засталася з намі, засталася з кожным з нас. Мы павінны адчуваць Яе прысутнасць і ў хвіліны радасці, і ў смутку, і калі маем поспех, і калі церпім няўдачы. Марыя, як Маці, заўсёды з намі. Яна тут, каб дапамагчы нам. Яна вядзе нас да Хрыста пастаянна і беспарапынна…

         Прыемна, што ў гэты дзень  да нас завітала вядомая мастачка Ядвіга Сенько, якая з’яўляецца аўтарам усіх копій цудадзейных абразоў. Вернікі атрымалі магчымасць пазнаёміцца з таленавітым майстрам, якая сваёй працай найцудоўнейшым чынам праславіла вобраз нашай Нябеснай Маці.

 

Больш фота тут

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.