Вернікі маюць абавязкі

06. 02. 2022

Прыналежнасць да парафіі прадугледжвае не толькі права верніка на сакрамэнты або пастырскую апеку. Адначасова ў верніка з’яўляюцца абавязкі...

— Найперш, кожны хрысціянін мае абавязак прымаць сакрамэнты, удзельнічаць у святой Імшы. Існуе таксама абавязак малітвы верніка за свайго душпастыра і парафію. Таксама абвязак абвяшчэння Божага слова праз прыклад свайго жыцця — мы сведчым сваю веру ў парафіі, на працы і ў іншых месцах. Таксама ёсць пятая касцёльная запаведзь: удзельнічаць у матэрыяльных патрэбах Касцёла. Гэта значыць, вернік мае абавязак падтрымліваць Касцёл сваімі ахвярамі, сваёй працай і магчымасцямі.

Вернік — ці то пачынаючы, ці то дасведчаны, — заўсёды павінен памятаць: Касцёл — гэта справа не толькі святароў.

Гэта мая справа, гэта мой Касцёл, гэта мая парафія. Калі я ўваходжу ў гэтую супольнасць, калі я з’яўляюся вернікам, то абавязкі і клопаты Касцёла — гэта мае абавязкі і клопаты.

У кожнай пэўнай сітуацыі могуць вынікаць абавязкі: спеў, катэхізацыя — кожны можа дапамагаць тым, на што мае здольнасці. Каб сапраўды гэта была сям’я, моцная супольнасць.

Таму, вельмі здзіўляюць паводзіны парафіян, якія ў прызначаны час не з'яўляюцца ў касцёл для ўборкі тэрыторыі, ачысткі ад снегу дарожак, аказання іншай дапамогі (хоць такая неабходнасць узнікае ў адной сям'і радзей чым адзін раз у год). Так, ёсць моманты, калі ў сям'і не атрымліваецца ў гэты ці іншы дзень, але ж можна заўсёды вырашыць падобныя пытанні-дамовіцца з суседам, знаёмым і г.д.

 

крыніца

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.