Святы Мікалай завітаў у нашу парафію

06. 12. 2021

6 снежня святы Мікалай не абышоў бокам і нашу парафію. Ён завітаў у касцёл святога Юрыя ў Варнянах на Імшу. Усе, хто прыйшоў на Імшу, а таксама і пробашч парафіі ксёндз Віктар Захарэўскі, з вялікай радасцю сустрэлі святога Мікалая.
Святы Мікалай адарыў усіх, як дзяцей, так і дарослых, падарункамі. А самому пробашчу дасталася ў падарунак асаблівая ёлка - з цукерак.

Святы Мікалай, біскуп, лічыцца нябесным апекуном бондараў, кандытараў, гандляроў, млынароў, пекараў, півавараў, а таксама натарыусаў і суддзяў.
Як біскуп партовага горада, святы Мікалай стаў таксама заступнікам маракоў і рыбакоў. У святога Мікалая просяць паратунку падчас бураў на моры, аздараўлення ад хваробаў і абароны ад злодзеяў.
Пад яго асаблівай апекай знаходзяцца палонныя і вязні, а перадусім несправядліва асуджаныя. Нарэшце, святы Мікалай — апякун дзяцей, студэнтаў, дзяўчат, пілігрымаў і падарожных. Ён быў уключаны ў лік чатырнаццаці нябесных Памочнікаў.

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.