Асвячэнне адвэнтавых вянкоў

29. 11. 2021

28 лістападa, у першую нядзелю Адвэнту, у парафіі св. Юрыя ў Варнянах адбыўся абрад асвячэння адвэнтавых вянкоў. У гэты дзень вянкі былі асвячаны таксама ў капліцы св. Філамены ў Вароне.

Дзеці разам з бацькамі рабілі вянкі і прынеслі на Імшу для асвячэння. Яны выканалі іх з хваёвых галінак, змясціўшы на іх чатыры свечкі, якія нагадваюць пра чатыры адвэнтавыя нядзелі. Свечкі па чарзе будуць запальваць падчас супольнай малітвы ці пасілкаў у іх дамах. Адзін з вяночкаў будзе упрыгожваць дзверы дома, як знак таго, што ў гэтым доме жывуць католікі ў чаканні прыйсця Пана

Пробашч кс. Віктар Захарэўскі пажадаў дзецям і ўсім сваім парафіянам, каб перыяд Адвэнту быў для кожнай сям’і благаслаўлёным часам, багатым на Божыя ласкі.

больш фота тут

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.