Сустрэча дзяцей і моладзі

28. 11. 2021

Сапраўдны сюрпрыз падрыхтавалі пробашч парафіі ксёндз Віктар і катэхэткі Жанна і Марына для дзяцей і моладзі парафіі напярэдадні Адвэнту. Яны сабраліся ўсе разам на сустэчу, падчас якой не толькі цікава правялі час (гулялі, спявалі, весяліліся), але і карысна, бо даведаліся шмат новага пра надыходзячы перыяд чакання Божага нараджэння. Завяршылася сустрэча салодкім пачастункам, які падрыхтавалі пробашч, катэхэткі і бацькі.

Бацькі дзякуюць ксяндзу Віктару і катэхэткам за працу з дзецьмі і моладдзю, за іх адкрытае сэрца да маладога пакалення, бо праз такія сустрэчы яны больш дасканала пазнаюць Бога, вучацца быць шчырымі, добрымі і адказнымі людзьмі.

больш фота тут

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.