Сюрпрыз ад пробашча!

28. 11. 2021

На працягу кастрычніка ксёндз Віктар запрашаў ўсіх дзяцей кожны дзень на супольную малітву на ружанцы.

Дзетак, якія найбольшую колькасць дзён прыходзілі на супольную малітву падчас кастрычніка, святар вырашыў узнагародзіць паездкай у Мінск, што адбылася 27 лістапада. Дзеці разам з пробашчам наведалі прадстаўленне ў сапраўдным цырку "Сто хвілін вакол свету", прагуляліся па Мінску, пакаталіся ў метро і як жа без Mcdonalds?

Паездка пакінула незабыўныя ўражанні ў дзяцей. Шчаслівыя і крыху стомленыя ад  насычанага дня, дзеці вярталіся дамоў, каб заўтра разам са сваімі бацькамі і пробашчам распачаць у святыні новы, не менш цікавы перыяд - Адвэнт. А пробашч ужо  рыхтуе новы сюрпрыз для дзяцей і моладзі...

Бацькі дзетак удзячны пробашчу кс. Віктару, які не шкадуе сіл і часу, за ўвагу, клопат, шчырасць і неабыякавасць  да іх дзяцей.

больш фота тут, а відэа тут

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.