З 15 годдзем святарскага пасвячэння віншавалі свайго пробашча

21. 11. 2021

16 лістапада падчас Урачыстасці Маці Божай Вастрабрамскай парафіяне касцёла Св.Юрыя віншавалі пробашча кс. Віктара Захарэўскага з 15 годдзем святарскага пасвячэння.

Паважаны ксёндз Віктар!

15 год прайшло з той слаўнай даты,

Калі Вас пасвяцілі ў святары.

Мы сёння маем добрых слоў багата

Для Вас, наш пробашч дарагі!

Адбылася падзея важная

У лістападзе дзве тысячы шостага,

І пачалася ў Вас служба адказная

На шляху паклікання Боскага.

Рось, Міхалішкі, Тракелі,

Гродна, Жалудок і Астравец,

А яшчэ былі Раготна,

Стараельня і Дварэц.

І заўсёды з Вамі былі побач

мама, тата і ўся сям’я,

Ганарацца яны Вамі, пробашч,

Вераць: шлях абраны нездарма.

Сёння ж Вы ў парафіі Варнянскай

Веру ў Бога несяце ўсім нам.

У юбілей святарскага служэння

Многа цёплых слоў складаем Вам!

  1. Вас выбраў Бог- Айцец калісьці
    І план свой Ён для Вас адкрыў,
    Паклікаў быць святым і чыстым
    І рукі Вашы намасціў.
  2.  І, як святар, да брамаў Неба
    Вядзеце за сабою ўсіх.
    Праз рукі Вашыя дар Хлеба
    Пан даў для вернікаў сваіх.
  3. Няхай жа Усемагутны Бог
    Благаславіць Ваш шлях святарскі,
    Каб сярод штодзённых турбот
    Спазналі Вы шмат Божай ласкі!
  4. Нязломнай моцнай веры мы
    Жадаем шчыра Вам, ад сэрца,
    Любові Божай, што заўжды
    Праз Сэрца Езуса ліецца.
  5. Сёння, у такі важны для Вас дзень,  хочам  падзякаваць Вам за тое, што аднойчы Вы адгукнуліся на далікатны голас Пана, які паклікаў Вас на ахвярнае, але такое патрэбнае служэнне.
  6. Дзякуем Богу за ваша сэрца і рукі, праз якія вы ўдзяляеце нам святыя сакраманты.
  7. Вы з’яўляецеся нашым сапраўдным сябрам у дарозе да Неба. Сябрам, які дапамагае шукаць правільную дарогу, які заўсёды мае на нас час, каб паразмаўляць, накіраваць, абараніць ад адзіноты, падтрымаць, даць параду і дапамагчы ўстаць пасля падзення.
  8. У гэты дзень просім для Вас Божага благаслаўлення, апекі Дзевы Марыі і заступніцтва ўсіх святых. Моцнага здароўя, душэўнага спакою, радасці, шмат Божых ласкаў, сіл і стойкасці ў душпастырскай працы.
  9. Заўсёды, у кожнай сітуацыі, будзьце Святлом Хрыста, адкрывайцеся на дзеянне Духа Святога і кіруйцеся Яго памкненнямі.
  10.  Жадаем Вам заўсёды адчуваць блізкасць і моцную сувязь з Тым, Хто паклікаў і паставіў Вас на гэтае служэнне. Няхай шлях гэтага служэння будзе плённы і шчаслівы!
  11. Няхай Ваша мудрасць, дабрыня і клопат аб людзях заўсёды будуць для нас прыкладам жыцця.
  12. Няхай Бог адорвае Вас здароўем, пастырскай мудрасцю, дае Вам мужнасці, цярплівасці і пакоры. Божай дапамогі і благаслаўлення ва ўсіх нялёгкіх справах і  пачынаннях!
  13. Няхай любоў і супакой застаюцца назаўжды ў Вашым сэрцы.
  14. Мы цэнім Вашу дзейную энергію, адкрытасць і жывы водгук на нашы часам нязграбныя намаганні і дзеянні,  Вашу добразычлівасць да ўсіх.
  15. Мы Вас вельмі любім, цэнім і дзякуем Богу, што па Яго святой волі Вы з’явіліся ў жыцці кожнага з нас.

          Лічыцца, што белыя кветкі - сімвал чысціні духу і цела,  дабрыні і бязгрэшнасці, сімвал найвышэйшай духоўнасці. Няхай 15 кветак, якія Вы трымаеце ў руках, будуць добрым напамінкам пра 15 год  адданага служэння Богу і людзям.

 

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.