16.11. - Урачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай, апякункі Гродзенскай дыяцэзіі

15. 11. 2021

Урачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай — асаблівы дзень для Гродзенскай дыяцэзіі. Маці Міласэрнасці з’яўляецца яе галоўнай апякункай і ўжо 29 гадоў заступаецца за Касцёл на гэтых землях.

 

Гродзенская дыяцэзія была заснавана 13 красавіка 1991 года. Яна ўваходзіць у склад Мінска-Магілёўскай мітраполіі як яе суфраганія (г. зн. з правам голасу). Ад самага заснавання дыяцэзію ўзначальвае біскуп Аляксандр Кашкевіч (з 20 чэрвеня 1991 г.). 29 лістапада 2013 года Папа Францішак прызначыў ксяндза прэлата Юзафа Станеўскага дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.

Дыяцэзія ахоплівае тэрыторыю прыкладна ў 25 тысяч квадратных кіламетраў і адпавядае межам Гродзенскай вобласці. У 1991 г. у яе склад увайшлі 119 парафій, якія належалі да даваеннай Віленскай архідыяцэзіі, 4 парафіі, якія належалі да Пінскай дыяцэзіі — у Навагрудку, Стараельні, Варончы і Усялюбе, — а таксама 7 парафій, якія ўваходзілі ў склад Ломжынскай дыяцэзіі — у Тэаліне (Сапоцкіне), Селіванаўцах, Галынцы, Адамавічах, Балі Касцёльнай, Лабне і Перстуні. У межах новай дыяцэзіі аказалася каля 900 тысяч жыхароў, з якіх каля 450 тысяч вызнавалі каталіцкую веру.

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.