Не паддавайцеся спакусе

25. 10. 2021

ПЕРШАЕ ПАСЛАННЕ ДА КАРЫНЦЯНАЎ 10.21:

Вы не можаце піць келіха Пана і келіха дэманаў. Не можаце сядзець за сталом Пана і за сталом дэманаў.

Кожны хрысціянін павінен памятаць, што ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных адзначэнню «Хэлоўіна», несумяшчальны з яго вераю. Небяспечна надаваць гэтаму "святу" забаўляльны выгляд і пераконваць людзей у тым, што гэта не больш чым бяскрыўдныя забавы. Людзі перастаюць усведамляць, што існаванне сатаны - гэта зусім не жарт, а рэальнасць.

Пераможцамі сатаны з'яўляюцца Ісус Хрыстос, а таксама і ўсе святыя, урачыстасць якіх святкуецца 1 лістапада. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і аддаюць пашану ўсім святым - як вядомым, так і невядомым, - якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. Наступны дзень, 2 лістапада, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых. Згодна традыцыі, у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых.

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.