70 гадоў былому пробашчу Варнянскай парафіі кс. Здзіславу Пікулу SDB

12. 06. 2021

11.06.2021г.  споўнілася 70 гадоў былому пробашчу Варнянскай парафіі кс. Здзіславу Пікулу SDB.

У гэты дзень 25 вернікаў нашай парафіі на чале з пробашчам кс. Віктарам Захарэўскім наведалі  горад Дзятлава, дзе ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшла ўрачыстая святая Імша падзякі, прысвечаная юбілею ксяндза Здзіслава Пікулы.

Менавіта ў Дзятлаве прадаўжае свой святарскі шлях кс.Здзіслаў, які  24 гады верай і праўдай служыў у Варнянскай парафіі.

У гады службы на Варнянскай зямлі ён нёс веру ў Бога ў кожную сям'ю, вучыў маліцца, праслаўляць Бога як малодшых, так і дарослых парафіян. З яго рук прынялі Сакраманты не адно пакаленне варнянцаў, таму людзі яго памятаюць у сваіх малітвах заўсёды. А ў дзень нараджэння ў адрас Здзіслава Пікулы ад імя вернікаў былой парафіі гучалі цёплыя словы падзякі.

Са свайго боку юбіляр падзякаваў за дабро і любоў, якія яму было дадзена спазнаць у Варнянскай парафіі. Таксама салезіянін выразіў надзею, што і далей з Божай дапамогай будзе спаўняць волю Пана і будзе Яго верным слугой.

больш фота тут

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.