Дзявятнік. Заканчэнне актавы Божага Цела

04. 06. 2021

15 чэрвеня мы будзем перажываць апошні дзень актавы Божага Цела.

Заканчэнне актавы Божага Цела - асаблівы дзень (Дзявятнік), вернікі прыносяць у касцёл вянкі з кветак і зёлкаў. Гэтыя вянкі з'яўляюцца сімвалам чалавечай працы і прыраўноўваюць дар Божы да служэння людзям. Дзявятнік - таму што праз дзевяць тыдняў ад Вялікадня. Звычайна рабілі дзевяць вяночкаў.

Вянкі робяць з капытніка, рамонкі, ружы, мяты, суніцы, канюшыны, язміну, іншых кветак і траў. Вянкам з даўніх часоў прыпісваюць лячэбную сілу. Раней лічылася, што яны перашкаджаюць чарам.

І вянкі, і бярозавыя галінкі, сабраныя падчас працэсіі Божага Цела з алтароў, павінны былі абараніць ад бур і пажараў і шкоднікаў на палях.

Па традыцыі, вянок павінен захоўвацца цэлы год пры ўваходзе ў дом, каля абразоў, уваходзе ў памяшканні, дзе знаходзяцца хатнія жывёлы. Таксама вянок клалі нябожчыку пад падушку.

У дзень заканчэння актавы Божага Цела акрамя асвячэння травяных вянкоў, святары благаслаўляюць дзяцей. Благаслаўленне павінна забяспечыць ім здароўе і росквіт Бога. Сам Езус казаў: “Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне, не забараняйце ім,  бо такім  належыць Валадарства Божае” (Мк 10,14)

У гэты дзень касцёл Святога Юрыя ў Варнянах чакае сваіх вернікаў з вяночкамі з кветак і зёлак, а таксама ўсіх дзетак нашай парафіі.

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.